Як вы, напэўна заўважылі, начынне гэтага сайту з'яўляецца толькі беларускамоўным. Гэта тлумачыцца вялікім жаданнем аўтара сайту адраджаць, папулярызаваць і распаўсюджваць беларускую культуру, як на Беларусі так і за яе межамі. На гэтых старонках вы не убачыце ніякіх малюнкаў і розных там наваротаў, толькі інфармацыя і спасылкі на беларускі кантэнт, прычына гэтаму недахоп часу і маіх навыкаў у сайта будаванні. Спадзяюся з часам усё выправіцца.
Цягам часу у мяне назбіралася шмат усяго рознага і я вырашыў распаўсюдзіць, падзяліцца гэтым з дапамогай сеціва. У асноўным змест сайту прыдатны для выкарыстання у школах, іншых навучальных установах і гэта не выпадкова, бо дзеці наша будучыня і яны павінны расці сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі сваёй Радзімы. Спадзяюся работнікі школ што не будзь для сябе тут знойдуць і мая праца будзе не дарэмная.
У раздзеле "Распрацоўкі школьных мерапрыемстваў" размешчаны сцэнарыі, сабраныя з розных часопісаў і іншых крыніц. Песні выкарыстаныя у прапанаваных сцэнарных распрацоўках можна знайсці у раздзеле "Ноты і словы песен".
Што тычыцца раздзелу "Песні беларускіх выканаўцаў МР3" - то яны запісаныя з радыё, якасць не ідэальная але слухаць можна. Буду старацца выкладваць тыя песні, якія на маю думку адсутнічаюць у сеціве.
Змест матэрыялу у раздзеле "Фанаграмы песень у фармаце MIDI / KAR / MP3" распрацаваны і запісаны мной.
Можа у вас, шаноўны наведвальнік, ёсць таксама сцэнары, распрацоўкі, песні і фанаграмы на нашай мове і вы маеце жаданне падзяліцца гэтым з усімі зацікаўленымі - то пішыце мне на паштовую скрыню, буду рады скантактавацца з аднадумцамі і з задавальненнем размяшчу вашы матэрыялы на гэтым сайце.
Вітаю стварэнне падобных праектаў.
Пакуль, бывайце здаровы!
Спадар.
Мае кардынаты
Галоўная