| ЗА МАЛАДЫХ! | |||
| Верш Уладзіміра Пецюкевіча | Музыка Міколы Алешкі | ||
|
Гудзе вяселле і звініць:
Музыкі граюць - не спыніць! Пяе застолле - не суняць! Сват запрашае чарку ўзняць: П р ы п е ў:
- Давай, браткі, нальём, Давай, браткі, кульнём Па чарцы беленькай, Па чарцы светленькай. За нашых маладых, За шчасце-долю іх, Мы вып'ем, зноў нальём За маладых! За маладых, за іх святло, Што ў сэрцы любасцю ўзышло, За іх каханне, за любоў, Каб не згасала сто гадоў! П р ы п е ў:
За маладых, за іх красу,Што так нагадвае вясну, За бацяна, каб ён насіў Штогод чароўных дзетак ім! П р ы п е ў: |
|||