| ВЕТЛІВЫЯ СЛОВЫ | |||
| Верш Тодара Кляшторнага | Музыка Віктара Войціка | ||
|
П р ы п е ў: Калі ласка дзякуй добры дзень, Добры дзень, добры дзень. Ветлівыя словы чую ад людзей, Чую ад людзей, чую ад людзей.
Толькі цёплую усмешку можна з імі параўнаць, Трэба словы гэтыя шанаваць. Толькі цёплую усмешку можна з імі параўнаць, Трэба словы гэтыя шанаваць. П р ы п е ў: Калі ласка дзякуй добры дзень, Добры дзень, добры дзень. Ветлівыя словы чую ад людзей, Чую ад людзей, чую ад людзей.
Я таксама я таксама буду імі даражыць, З ветлівымі словамі лёгка жыць. Я таксама я таксама буду імі даражыць, З ветлівымі словамі лёгка жыць. П р ы п е ў: Ла, ла, ла, ла…
Словы гэтыя пачуеш паміж іншых слоў і моў, І сябе адчуеш сярод сяброў. Словы гэтыя пачуеш паміж іншых слоў і моў, І сябе адчуеш сярод сяброў. |
|||