СВАТОК
Верш ? Музыка ?
 
Цячы вінцо само ў раток,
Гарэліца каціся,
Гуляй сваток, гуляй кумок,
Сябрына весяліся.
Гуляй сваток, гуляй кумок,
Сябрына весяліся.

Цячэ, цячэ вада ў ярок,
Цвіце каліна ў полі,
Спявай сваток, спявай кумок,
Спявай усё застолле.
Спявай сваток, спявай кумок,
Спявай усё застолле.

Зайграў Змітрок і госці ў скок,
Эх полечка трасуха,
Спачні сваток, спачні кумок,
На усё не хопіць духу.
Спачні сваток, спачні кумок,
На усё не хопіць духу.

Яніну Ясь адвёў у бок,
Штось шэпча ёй любоўна,
Глядзі сваток, глядзі кумок,
Звядуць і вашых жонак.
Глядзі сваток, глядзі кумок,
Звядуць і вашых жонак.

А ты, Пятрок, чаго прымоўк,
Штось сумнае прыпомніў,
Налі сваток, налі кумок,
Налі яшчэ па поўнай.
Налі сваток, налі кумок,
Налі яшчэ па поўнай.

Ноты песні Сваток