САМАЯ ЛЕПШАЯ
Верш У. Карызны Музыка У. Галя
 
Весняй зараначкай свеціць,
Лашчыць, як звон ручая,
Самая лепшая ў свеце
Мама мая.
Самая лепшая } 2 р.
Мама мая.

Сонца парой залатою
Будзіць у росных гаях,
Жаўранкаў просіць
Спяваць над зямлёю
Мама мая.
Жаўранкаў просіць } 2 р.
Спяваць над зямлёй.

3 ёй весялейшыя песні,
Радасць мілей удвая.
Самая, самая лепшая ў свеце
Мама мая.
Самая лепшая } 2 р.
Мама мая.

Ноты песні Самая лепшая