| РОДНАЯ МОВА | |||
| Верш Ніла Гілевіча | Музыка Н. Сакаловай | ||
|
Мова родная мая ты, Што і дзедавай была! Мова мамы, мова таты, Мова нашага сяла!
Ты звініш, калі я ўранку Чую песні за акном, І журчыш, як баіць байку Мне бабуля перад сном. Разгарну буквар вясёлы - Зноў са мной гаворыш ты, Мілагучная заўсёды, Як званочак залаты. |
|||