| ПЕРШАГА ВЕРАСНЯ | |||
| Верш Марыі Баравік | Музыка Марыі Новікавай | ||
|
Таты і мамы не пастарэлі,
Зноў лістапад ім свеціць, Сэрцы сагрэлі, думкі сагрэлі Вашыя ўсмешкі, дзеці.
Лёгка сцяжынкі дыхаюць сёння - Топаюць ножкі долам. Свеціцца восені парасонік, Свеціцца сонца школы. Каб і настаўнікі не старэлі, Верасень сее квецень, Гушкаюць неба вашы арэлі, Вашыя ўсмешкі, дзеці.
Вуліца наша не пастарэла. Роем звіняць не пчолы - Гэта сцяжыначкай загарэлай Мары бягуць у школу. |
|||