О, КРАЙ РОДНЫ
Верш Якуба Коласа Музыка Т. Кашчэвай
 
О, край родны, край прыгожы,
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў?
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары, лясы гудуць,
Дзе мяламі пахнуць грэчкі,
Нівы гутарку вядуць.

Гэтых гмахаў безгранічных,
Балатоў тваіх, азёр,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор.
Дзе у восень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цвітуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць.

Ноты песні О, край родны