| НАШ ДЗІЦЯЧЫ САД | |||
| Верш Васіля Жуковіча | Музыка Т. Кашчэвай | ||
|
Неба ў вокнах, сонца льецца,
Грэюць промні ўсё мацней. Зайчык сонечны смяецца На падлозе, на сцяне.
Мы выходзім на зарадку Раніцою кожны раз. Лялькі, кубікі ў парадку У кутку чакаюць нас. А на кухне пахне кашай, Не рассядземся цішком. Мы паможам няні нашай Несці кашу з малаком.
І талерачкі, і лыжкі. Справа знойдзецца усім. Як паможам няні крышку, Дык смачней і паядзім. А пасля ў машыны сядзем, На арэлях узляцім. Радасна ў дзіцячым садзе Нам вучыцца і расці.
Ля-ля-ля... Ля-ля-ля... Радасна ў дзіцячым садзе Нам вучыцца і расці. |
|||