МЫШКА-ПІЯНІСТКА
Верш Уладзіміра Скарынкіна Музыка Уладзіміра Сарокіна
 
Вось дык дзіва: піяніна,
Што стаіць каля трумо.
Толькі ляжа спаць Яніна -
Пачынае граць яно.
Паланезы, менуэты
І мелодыі санат.
Мо, не піяніна гэта,
А музычны аўтамат?

П р ы п е ў:

А прычына, а прычына,
Аказалася, была:
Мышка ў гэтым піяніна
Невялічкая жыла.
Бегла, неслася ў гняздзечка
Ўніз па струнах наўскасы,
І вызвоньвалі, як рэчка:
До-Рэ-Мі-Фа-Соль-Ля-Сі...


Мышка ў хату пранікае,
Быццам дамавік які.
І на піяніна грае
Баркаролы, гапакі.
Ножкі хуткія імчалі
Мышку шэрую ў гняздо.
І у пакоі зноў гучалі:
Сі-Ля-Соль-Фа-Мі-Рэ-До...

Ноты песні Мышка-піяністка