| МАТУЛІНЫ РУКІ | |||
| Верш В. Вярбы | Музыка У. Галя | ||
|
3 маленства яны нас да сэрца гарнулі, Пяшчотныя, добрыя рукі матулі, Што зранку працуюць няспынна і лоўка, Дачушку накормяць, прычэшуць галоўку. Матуліны рукі нас песцяць, галубяць, Так шчыра, як маці, ніхто нас не любіць. Матуліны рукі — адзіныя ў свеце. Шануйце, любіце заўсёды іх, дзеці. |
|||