ЛІСТ З 45-га
Верш Міхаіла Ясеня Музыка Ігара Лучанка
 
Табе, равеснік, ліст мой з сорак пятага.
Глядзі на здымак: я такі тады!
На ім я разам з нашымі салдатамі.
Ты паглядзі, які я малады!
Спецкор газеты франтавой нас выглядзеў
І "лейкай" зняў нас: памяць на гады!
А мы пайшлі ізноў туды, дзе выстралы...
Ты паглядзі, які я малады!

П р ы п е ў:

На зямлі вайна,
А вакол вясна,
Сонца ў вочы б'е
I любіць заве...

Нам бы жыць ды жыць,
Жыць бы ды любіць,
І любоў дарыць
На зямлі!..

...А мы ізноў пайшлі туды, дзе выстралы,
Дзе ўзрывы мін і бомб, дзе жаркі бой,
Пайшлі туды, каб вытрымаць, каб выстаяць,
Хай нават самай цяжкаю цаной.
Зямля стагнала ўся ў крыві, пажарышчах.
Мы за жыццё змагаліся тады,
А побач далоў падалі таварышы
- І кожны з іх такі быў малады!

П р ы п е ў:

А вакол вясна,
Неба сінява,
Сонца у вочы б'е
I любіць заве.

Як жадалі жыць
І любімым быць,
І дзяцей расціць
На зямлі!

Я не пачуў, як злая куля свіснула,
Як я упаў і стаў сівы тады,
Як абеліскам стаў і песняй чыстаю.
Ты паглядзі, які я малады!
Я гавару з табою з сорак пятага!
Зірні на здымак: я на ім жывы!
Не дазваляй ізноў вайну праклятую!
Хай будуць мір і шчасце на зямлі!

П р ы п е ў:

А вакол вясна,
Нам бы жыць ды жыць,
Неба сінява,
Жыць бы ды любіць,

Сонца ў вочы б'е
Берагчы наш мір
I кахаць заве...
На зямлі.

Ноты песні Ліст з 45-га