ЛАСТАЎКІ
Верш Іван Цітавец Музыка Аліна Даніловіч
 
Ластаўкі-пявунні
Над акном жывуць.
З раніцы працуюць,
Песенькі пяюць.
Весела лятаюць
Дружнаю сям’ёй.
Песняй услаўляюць
Кут радзімы свой.

П р ы п е ў:

Будзем мы, як ластаўкі,
Шчырымі расці,
Добрымі, стараннымі
Станем у жыцці.
Будзем мы, як ластаўкі,
З працай сябраваць,
Аб Радзіме радасна
Песенькі спяваць.

Ластаўкі заўсёды
Верныя сябры.
Сад абараняюць,
Добрыя яны.
Шчэбетам вясёлым
Грэюць сэрцы нам,
Я ласункі смачныя
Ластаўкам аддам.

Ноты песні Ластаўкі