| КРАЙ МОЙ РОДНЫ... | |||
| Верш Якуба Коласа | Музыка Івана Раманчука | ||
|
Тут схадзіліся плямёны
Спрэчкі сілаю канчаць, Каб багата адароны Мілы край наш зваяваць, А нас цяжка ў сэрца раніць, Пад прыгон узяць навек, Нашы скарбы апаганіць, Душу вывесці на здзек, Каб у віры той ашукі Знішчыць нашы ўсе сляды, Каб не ведалі і ўнукі, Хто такія іх дзяды. П р ы п е ў:
Край мой родны, дзе ж у свецеКрай другі такі знайсці, Дзе б магла так, поруч з смеццем, Гожасць пышная ўзрасці? О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў! Што мілей у свеце божым Гэтых светлых берагоў? Браце мілыя, ужыць! Колькі талентаў звялося, Колькі іх і дзе ляжыць... Невядомых, непрызнаных, Не аплаканых нікім, Толькі ў полі адспяваных, Ветру посвістам пустым! Дык хіба ж мы праў не маем, Сілы шлях свой адзначаць І сваім уласным краем Край свой родны называць? |
|||