| КАСАЛАПЫ МІШКА | |||
| Верш Іван Цітавец | Музыка Вячаслаў Бабкоў | ||
|
З лялькай, мішкам, касалапым мішкам
Пагуляць у садзе я пайду. Побач слонік, зайка, ліс і гномік, Побач з мішкам мілы какаду. На свеце хораша жыве мая сям'я: Зайка, ліс і гномік, мішка мой і я! З мішкам, мішкам, касалапым мішкам Весела у сад гуляць іду. Мішку, мішку, дарагому мішку Казачку сваю распавяду. На свеце хораша жыве мая сям'я: Зайка, ліс і гномік, мішка мой і я! З мішкам, мішкам, касалапым мішкам Сёння час свой вольны правяду. Мішку, мішку, дарагому мішку "Сябра лепшы!" - шчыра гавару. На свеце хораша жыве мая сям'я: Зайка, ліс і гномік, мішка мой і я! |
|||