| ДЛЯ ЗГОДЫ ЛЮДСКОЙ | |||
| Верш Э. Агняцвет | Музыка У. Сарокіна | ||
|
Ты прыйшоў ясны вечар, на зямлі святлее. Падары добрым людзям добрыя надзеі. Дачакаліся свята, і лягчэй на душы, Карагодзяць ля ёлкі светлячкі малышы. П р ы п е ў:
Для згоды людской мы збіраем сяброў,Дары чалавек чалавеку любоў, Прыйшоў Новы год і пара весяліцца Жыве Беларусь маладосці крыніца. Засцілаюць зямліцу зорныя сняжынкі, Хто пасеяў зярняты выйдзе на дажынкі. Калядуе на вёсцы моладзь звонкай зімой, З хаты ў хату заходзяць забаўляюць казой. |
|||