| ЧАРОЎНАЯ МАЯ КРАІНА | |||
| Верш ? | Музыка ? | ||
|
На цябе не надзіўлюся,
Мой прыгожы родны край! Ты завешся Белай Руссю - Лес вакол, шумлівы гай. Грэе сонейка ласкава, Песціць промнямі зямлю. Шэпчуць з ветрыкам дубравы Песню ціхую сваю. П р ы п е ў: Азёр блакітнымі вачыма У неба чыстае глядзіць, Дзівосная мая Радзіма, Салоўкі спеў наўкол звініць. Бярозка белая схіліла Над рэчкай нізка галаву. Чароўная мая краіна, Люблю цябе, табой жыву! Я табою ганаруся, Захапляюся ў цішы Дабрынёю беларусаў, Чысцінёю іх душы. За цябе мой край малюся, Край пакутны любы мой. Не кружы над Белай Руссю, Бусел з чорнаю бядой! |
|||