| БУЛЬБА | |||
| Верш Івана Цітаўца | Музыка Яўгена Дзеравянкі | ||
|
Як ласкавы травень прыходзіць, I сонца сагрэе зямлю, Работу вясна нам народзіць — Мы бульбачку сеем сваю. П р ы п е ў:
Эх, бульба-бульбачка, Ты — наша родная. А да цябе любоў Усенародная. Ты і калгасная, Ты — пані дачная. Заўсёды модная I вельмі смачная. Пасеў агарода і поля Усходам жывым прарасце. Акучым яго і праполем I бульбачка кветкай цвіце. П р ы п е ў: А восенню працай удалай Завершым сезон на сяле. I будуць: каўбасы і сала, I дранікі ў нас на стале. |
|||
