| БЕЛАРУСЬ МНЕ МАТУЛЯЙ НАВЕК | |||
| Верш Івана Цітаўца | Музыка Валянціны Макеевай | ||
|
Я не ведаю ў свеце краіны
Беларусі маёй прыгажэй. Я не ведаю ў свеце мясціны За радзіму маю даражэй. П р ы п е ў:
Беларусь, Беларусь,Беларусь, Беларусь, Беларусь мне матуляй навек. На палескіх абшарах шырокіх, У барах белавежскай глушы, На азёрах лясных сінявокіх - Чысціня беларускай душы. П р ы п е ў: Вабяць мовы распеўныя гукі, І буслоў непаўторны размах, І мазольныя добрыя рукі, І блакіт у жаночых вачах. П р ы п е ў: Я не ведаю ў свеце краіны Беларусі маёй прыгажэй. Нашы вербы, бярозы, яліны Мне заморскіх краёў даражэй. П р ы п е ў:
|
|||