| БЕЛАРУСЬ | |||
| Верш І. Карэнды | Музыка Т. Кашчэвай | ||
|
Дзе б ні быў я ў далёкіх краях,
Ты душу спавіваеш журбою, Снішся мне, Беларусь дарагая мая. Сэрца прагне сустрэчы з табою. Дзе б ні быў я ў далёкіх краях, Па якіх толькі сцежках не крочыў, Не знайшоў прыгажэй, як старонка мая, Як яе васільковыя вочы. Дзе б ні быў я ў далёкіх краях, Ты душу спавіваеш журбою, Снішся мне, Беларусь дарагая мая. Сэрца прагне сустрэчы з табою. Дзе б ні быў я ў чужой старане, Куды б лёс не закінуў, - я знаю, Што з вандроў'я чакае Радзіма мяне - Ёй любоўю навек прысягаю. |
|||