(Белая русь мая?)
Верш ? Музыка ?
 
Над табой ляціць лунае
Так маўклівы белы бусел.
Пра цябе душа спявае,
Сняцца сны аб Беларусі.

Тут чаромхавае ранне,
Звон ціхуткі ручая.
Пра цябе адну спяваю
Беларусь мая.
П р ы п е ў:

Белая Белая Русь мая
Мілая чыстая светлая.
Белая Белая Русь мая
Перад табою схіляюся я.
Маці зямля мая.

Тут гняздо сваё звівае,
Так маўклівы белы бусел.
Пра цябе душа спявае,
Сняцца сны аб Беларусі.

Белай замеццю вішнёвай
Рвеш ты сэрца салаўя.
Буду жыць з табой да скону
Беларусь мая.

Мілая, чыстая, светлая
Белая Русь ты мая.
Самая любая родная
Маці зямля мая.


Ноты песні (Белая русь мая?)