БАБУЛЬКА
Верш Леаніда Пранчака Музыка Уладзіміра Сарокіна
 
Бабулечка, бабулька!
Люблю твае я казкі!
Цішэю і святлею
Ад слоў тваіх і ласкі!
Мяне ты называеш
Пяшчотнаю салоўкаю!
А я цябе, бабулька,
Заву сваёй сяброўкаю!

Табе дару я ружы,
Частую смачнай кавай.
Я вырасці жадаю
Такой, як ты, ласкавай.
Бабулечка, бабулька,
Павер, на ўсёй планеце
Дабрэй як ты нікога
Няма на цэлым свеце!

Ноты песні Бабулька