Тут, у Мінску , я жыву м. Н. Скапец сл. Т Атрошанка Цесна ў небе жаўрукам, Дзеляць сонца папалам, Праганяя чыйсці сон, Піша ноткі тэлефон. Стук абцасаў, шоргат шын, Бляск паркету і вітрын Будзяць сонную траву, Тут, у Мінску я жыву... Прыпеў: Я дома - вядома мне кожная вуліца, Пад песню знаёмую добра прачнуцца, Ляціць, замірае, зноў стукае сэрца, Я дома, а дом гэты Мінскам завецца. Цесна ў небе жаўрукам, Дзеляць сонца папалам, Адбіваецца ад стрэх Тут дзіцячы звонкі смех. Дождж вясёлкавы імжыць Дорыць песень капяжы, Яны скоцяцца ў траву, Тут, у Мінску я жыву.