Музыка, мама і я м. А. Атрашкевіч сл. Т. Трафімавай "Баю-бай", - напявала мне мама. Гэту песеньку знаю здаўна. Я пад росы спяваю таксама Ад світанку і аж да цямна. Прыпеў: Музыка, мама і я, Райскае пачуццё. Сцэна - любоў мая, Песня - маё жыццё. І мелодый поўнацца хата, Я пяю і танцую штодня. Гэта мама ва ўсім вінавата, Што ўспыхнула зорка мая. Прыпеў. Я сягоння стаю перад вамі, Нават мама не верыць вачам. Пакланюся і ёй, я таксама Самым першым маім гледачам.