Каралеўна-ноч м. Н. Скапец сл. Т. Атрошчанка Ноч чараўніца, У прыгаршчы зорнай вадзіцы Набраўшы, ціхутка глядзіцца Ды зор разлівае сляды... Дзіўныя краскі, Напеўныя ціхія казкі Складае з нязбытнаю ласкай У кош залаты. Прыпеў: Каралеўна-ноч Зор вераніцы Раскідае росамі У травіцы. Каралеўна-ноч Зор вераніцы Заплятае, хочучы Прысніцца... Ноч-чараўніца Зноў будзе спяваць і кружыцца, Не могучы ў мроях зманіцца, Зноў будзе за ветрам ляцець... Дзесь на палетках Вырошчвае зорныя кветкі, Каб зноўку з усмешкаю светлай Гарэзлівы ранак сустрэць.