Дарослыя і дзеці м. Т. Моўчан сл. І. Ждановіча І дарослыя і дзеці Вельмі любяць свет такі. А жывуць у гэтым свеце Добрыя чараўнікі. Мудры пакаці-гарошак, Ненажэрны страшны цмок І мядзведзь такі харошы, І вясёлы калабок. Прыпеў: Свет чароўны, цудаў поўны, Толькі сэрца расхіні, І адразу у цямрэчы Запаляюцца агні. Калі сэрца ахінецца У глыбокую нуду, Ў залачонай табакерцы Я памочніка знайду. У чароўным свеце казак І бацькі і дзетвара Назбіраюць многа разам Моцы, веры і дабра. Прыпеў. Хай кашчэі і ведзьмы варожаць, Веру я, што ў прыгодах заўжды Дабрынёю мы зло пераможам, Ўсё ліхое сплыве нібы дым.