Беларусь мая сінявокая Зямля з блакітнымі вачамі Раздольнай рэчак і лугоў. Тут называюць васількамі На Беларусі хлапчукоў. Звіняць крыніцы як цымбалы Сцяжынкі свецяць у лясах. Палі, узгоркі, перавалы Прасторны шлях, далёкі шлях. Беларусь мая, сінявокая Беларусь мая - краіна міру і дабра. Беларусь мая, сінявокая Беларусь мая, як кахаю цябе я. Зямля з блакітнымі вачамі Краіна міру і дабра. Яна спявае разам з намі, І сонцам свеціць нам яна. Твае сыны, твае унукі Мы любім гул тваіх бароў. І рэкі цягнуцца як рукі Да цёплых верных рукзакоў.