Праграма дадатковых мер па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі


ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
27. 08. 2001 г. № 48.


Мерапрыемствы
Тэрмін выканання
Адказныя
I. Арганізацыйныя мерапрыемствы.
1. Стварыць пры Міністэрстве адукацыі каардынацыйны савет па вызначэнні стратэгіі пашырэння беларускамоўнай адукацыі.
2. Прааналізаваць моўны рэжым ва ўсіх тыпах навучальных устаноў і вызначыць перспектыву развіцця сеткі школ, дашкольных устаноў, ПТВ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, групі плыняў з беларускай мовай навучання.
3. Пашырыць сетку школ з ухілам, гімназій, ліцэяў з арганізацыяй навучальна-выхаваўчага працэсу на беларускай мове.
4. Ажыццявіць паступовы перавод на беларускую мову візуальнай інфармацыі ў навучальна-выхаваўчых установах.

5. Пашырыць вядзенне справаводства на беларускай мове. вызначыць пералік абавязковых дакументаў для падрыхтоўкі і выдання на беларускай мове.

6. Забяспечыць ужыванне беларускай мовы пры правядзенні педагагічных саветаў школ, ПТВ, ССНУ, вучоных саветаў ВНУ, пасяджэнняў саветаў факультэтаў, кафедраў і інш.
7. Устанавіць аднолькавыя суадносіны друкавання матэрыялаў у двухмоўных перыядычных педагагічных і прафесійных выданнях Міністэрства адукацыі на беларускай і рускай мовах.
люты 2002 г.



да 1 траўня
2002 г.




пачынаючы з 2002/2003 навучальнага года
пачынаючы з 2002/2003 навучальнага года
пачынаючы з 2002 года



пастаянна




пастаянна
Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй адукацыі

Упраўленні і аддзелы адукацыі, саветы навучальных устаноў



Упраўленні і аддзелы адукацыі аблгарайвыканкамаў

Кіраўнікі ўстаноў



Упраўленні і аддзелы міністэрства, упраўленне кантролю, справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
Кіраўнікі ўстаноў адукацыі




Рэдакцыйныя калегіі выданняў
II. Сістэма дашкольнага выхавання.
1. Пашырыць сетку дзіцячых дашкольных устаноў з беларускай мовай выхавання ў гарадской мясцовасці. Забяспечыць у іх выхаваўча-навучальны працэс, вядзенне справаводства і дакументацыі на беларускай мове.
2. Стварыць у кожным раёне апорныя дашкольныя ўстановы з арганізацыяй комплекснай работы па развіцці беларускай мовы, азнаямленні дзяцей з культурнай спадчынай Беларусі.
Распрацаваць перспектыўны план развіцця беларускамоўных апорных дашкольных устаноў.
3. Забяспечыць курсавую падрыхтоўку педагагічных работнікаў беларускамоўных дашкольных устаноў на беларускай мове.
4. Забяспечыць дашкольныя ўстановы, якія ажыццяўляюць выхаваўча-навучальную работу на беларускай мове, праграмай выхавання і навучання “Пралеска” (беларускамоўны варыянт), адпаведнай вучэбнаметадычнай літаратурай на беларускай мове.
5. Арганізаваць эксперыментальныя пляцоўкі “Этнасад” з мэтай азнаямлення дзяцей дашкольнага ўзросту з культурнай спадчынай Беларусі.
2002/2003 навучальны год




пачынаючы з 2002/2003 навучальнага года




пастаянна


2002/2003 навучальны год





пачынаючы з 2002/2003 навучальнага года
Упраўленні і аддзелы адукацыі аблгарайвыканкамаў



Упраўленні і аддзелы адукацыі аблгарайвыканкамаў





Упраўленні і аддзелы адукацыі, ІПК

Упраўленне дашкольнага выхавання, НМІД вучэбнай кнігі і сродкаў навучання




Упраўленне дашкольнага выхавання
III. Сістэма школьнай адукацыі.
1. Пашырыць сетку агульнаадукацыйных школ з беларускай мовай навучання ў гарадской мясцовасці.
У кожным раённым цэнтры, раёне гарадоў адкрыць не менш адной школы з беларускай мовай навучання.
2. Стварыць у рэспубліцы сетку гімназій з беларускай мовай навучання.


3. Адкрыць для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, школы-інтэрнаты з беларускай мовай навучання і выхавання, забяспечыць іх адпаведнай вучэбна-матэрыяльнай базай.

4. Распрацаваць Палажэнне аб узорнай гарадской беларускамоўнай школе.
Штогод да 1 верасня па прадстаўленню абласных упраўленняў адукацыі прысвойваць лепшым школам ганаровае званне “Узорная беларускамоўная школа”.
5. Прыняць неабходныя меры па забеспячэнні ў беларускамоўных школах (класах) выкладання прадметаў вучэбнага плана на беларускай мове.
6. Павялічыць колькасць школ і класаў з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы і літаратуры, укамплектаваць іх высокакваліфікаванымі кадрамі, вучэбнай і метадычнай літаратурай.
Стварыць у гарадах рэспублікі апорныя школы з паглыбленнем вывучэннем гэтых прадметаў.
пачынаючы з 2002/2003 навучальнага года


пачынаючы з 2002/2003 навучальнага года
пачынаючы з 2002/2003 навучальнага года


2001 год





пастаянна



пачынаючы з 2002/2003 навучальнага года
Упраўленні і аддзелы адукацыі аблрайгарвыканкамаў



Упраўленні і аддзелы адукацыі аблрайгарвыканкамаў

Аддзел спецыяльнай адукацыі, упраўленні і аддзелы аблрайгарвыканкамаў, аддзел спецыяльнай адукацыі
Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй адукацыі



Упраўленні і аддзелы адукацыі, Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй адукацыі
Упраўленні і аддзелы адукацыі
IV. Сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
1. Адкрыць прафтэхвучылішчы (вучэбныя групы, аддзяленні ў іх) з беларускай мовай навучання.

2. Ва ўсіх ПТВ сельскагаспадарчага профілю, ПТВ,якія рыхтуюць кадры для гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, транспарту, лёгкай прамысловасці, машынабудавання, адкрыць навучальных аддзяленні для навучання на беларускай мове па прыярытэтных прафесіях.
пачынаючы з 2002/2003 навучальнага года
пачынаючы з 2002/2003 навучальнага года
Упраўленне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, кіраўнікі навучальных устаноў
Упраўленне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, кіраўнікі навучальных устаноў
V. Сістэма вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
1. Распрацаваць перспектыўны план адкрыцця беларускамоўных плыняў у гуманітарных, тэхнічных вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

2. Адкрыць у вышэйшых навучальных і сярэдніх спецыяльных установах, у тым ліку рэгіянальных, вучэбныя групы, аддзяленні з беларускай мовай навучання.

3. Адкрыць беларускамоўныя групы на факультэтах давузаўскай падрыхтоўкі.



4. Ажыццявіць перавод навучальна-выхаваўчага працэсу на беларускую мову ў педагагічных сярэдніх спецыяльных установах.

5. Увесці ў педагагічных і па асобных спецыяльнасцях у гуманітарных вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах абавязковы экзамен па беларускай мове.
сакавік 2002 год




пачынаючы з 2002/2003 навучальнага года

пачынаючы з 2002/2003 навучальнага года

пачынаючы з 2002/2003 навучальнага года

пачынаючы з 2002/2003 навучальнага года
Галоўнае ўпраўленне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, рэктары ВНУ, кіраўнікі ССНУ
Галоўнае ўпраўленне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, рэктары ВНУ, кіраўнікі ССНУ
Галоўнае ўпраўленне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, рэктары ВНУ, кіраўнікі ССНУ
Галоўнае ўпраўленне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, рэктары ВНУ, кіраўнікі ССНУ
Галоўнае ўпраўленне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, рэктары ВНУ, кіраўнікі ССНУ
VI. Сістэма павышэння кваліфікацыі.
1. У кожным ІПК, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі стварыць неабходныя ўмовы для павышэння кваліфікацыі на беларускай мове ўсімі катэгорыямі педагагічных работнікаў. пастаянна Аддзел павышэння кваліфікацыі, кіраўнікі устаноў павышэння кваліфікацыі