| Фелікс Шкірманкоў | |
|
Ці ёсць такое шчасце ў свеце, Каб падыходзіла усім? Напэўна, не, няма такога, Шчаслівы кожны са сваім. Яно бывае ў чым заўгодна: У аднаго, што грошай шмат, А у другога - прынародна Ўжываць ў размове рускі мат. Шмат у каго, што ёсць на піва, У другога, што ён важны чын, Рупліўцу, што ўрадзіла ніва, А на камбайне яго сын. Канешне ж, шчасце, ды якое! Таму, хто з любай стрэцца змог, Хто гэта першае каханне На ўсё жыццё сваё збярог. |
Ёсць шчасце з вернымі сябрамі Быць побач, святы сустракаць І на карысць сваёй дзяржавы У роднай вёсцы працаваць. Калі заўжды ты адчуваеш Дзяржавы клопат, цеплыню, То гэта шчасце, і пачуццяў Ты не хаваеш глыбіню. І калі дзеці выйшлі ў людзі, То гэта шчасце для бацькоў, І ты упэўнены, што будзе Ўсё добра у тваіх сыноў. Калі ў чыноўным кабінеце На роднай мове рэй вядуць, Калі ў садках і школах дзеці Сябруюць з мовай, з ёй жывуць, |
|
Тады ёсць шчасце у дзяржавы, Наканавана ёй квітнець, І водгук нашых продкаў Славы Ёй дапаможа не згібець. |
|
| Наша слова № 37 2007 г. | |