Родная мова


  Альдонія Наўчанкова
Мова Купалы стаіць сірацінай
На загуменні чужога двара
Там гаспадар яе ўчора пакінуў,
Можа пакліча, мо шчэ не пара?

Мова Радзімы, не стой ля палацаў,
Ідзі на сяло,
там ты знойдзеш радню.
Дарма ты прыйшла
ў гэты горад паяца.
Тут служаць Мамоне
ў царстве агню.
Коласа мова, вярніся на поле,
Туды, дзе на гуслях вятрыска іграў,
Дзе Нёман стары нагадаў табе долю,
Дзе Колас як кветку цябе шанаваў.

Аднойчы купальскаю раніцай,
летам
Адбудзецца дзіва на гэтай зямлі:
Цябе, сіраціну, прызнаюць паэты.
І дзверы адчыняць табе каралі.
Наша слова № 37 2007 г.