| Фелікс Шкірманкоў ветэран вайны, г. Слаўгарад. |
|
|
Я зноў хачу пра нашу мову З табой, спагадлівы чытач, Прадоўжыць шчырую размову, Ты мне настойлівасць прабач. Бо адчуваю - неадкладна Патрэбна сёння нам з табой, Калі сябе мы паважаем, Узняць свой голас грамадой. Сказаць рашуча і адкрыта Пра той страшэнны заняпад, Што сваё роднае ў загане, Бо існуе такі загад. Так, існуе, яго адкрыта Баяцца злыдні аб'явіць, Маўчком паўсюдна перакрыта Магчымасць роднай мове жыць. Чаму і як такое выйшла, Размова іншая, павер. Хачу, каб Гонар твой прачнуўся Не ў нейкім "заўтра", а цяпер. |
Каб зразумеў ты - наша мова З сівых вякоў да нас дайшла, Яна - духоўнае багацце, Яна адметнасць нам дала. Няхай гучыць любая мова, Не русафоб я - бачыць Бог! Да толькі крыўдна - беларускі Я каляндар купіць не змог. Дык дзе яно тваё двухмоўе, Дзе яго роўныя правы? Усё гэта толькі пустаслоўе Няшчырай уладнай галавы. Такія вось у краіне справы. І з сумам я сцвярджаць бяруся: Не знойдзем гэтаму управы, Не жыцьмем годна ў Беларусі. |
| Наша слова № 19 2009 г. | |