Гэта мова


  Яўген Гучок
Чужыя словы мне не трэба:
Хапае ўласных сэнсаў мне,
Што йдуць з падвышанага
У маёй роднай старане.

*   *   *

На гэтай мове уркі не гавораць,
На гэтай мове "Мурку" не пяюць,
На ёй баявікоў не падбухторваюць,
Каманды тэрарыстам не даюць.

Таму яна ў няміласці ў падонкаў,
Яна для іх - бы дзірка у страсе;
Таму цераз Сусвет па лёдзе тонкім
Яна сябе да Сонца данясе.

*   *   *

Да мовы трэба дарасці,
А перш - разумным нарадзіцца,
Прынамсі, тут ў Беларусі,
Дзе дзяцюкі і маладзіцы,
Ды і старэча і малеча
Сядзяць ў духоўным у запеччы.

*   *   *

Чаму беларуская большасць
Мову не можа сваю любіць?
Таму што яна ж - гэта большасць
Не жадае у вечнасці жыць.

*   *   *

Ад мовы мы, нібы ад Бога,
Паадмаўляліся - і вось
З нас пруць і лезуць шмат і многа
І губашлёпства і дурносць.

*   *   *

Матчына мова! - Пустое то слова...
Глянь, як амаль усе маткі
Збеглі ад роднай мовы,
Збеглі, здрадай падмазаўшы пяткі.

*   *   *

Суседу кажу: "Душа мне баліць,
Калі нашу мову бэсцяць";
А ён у адказ: "Цябе трэба лячыць
У Навінках ды іншых падобных месцах".

*   *   *

Беларус пра прыгажосць
Роднай мовы мовіць,
Шавініст ужо нажом
Яго ткнуць гатовы.
Яшчэ і той у Беларусі
Найплённа мову вынішчаў,
Хто ў кар'ерысцкай у спакусе
На ёй пра Леніна вяшчаў.

*   *   *

Ні адное людской мовы
Ён не вывучаў, аднак
Цвёрда і навек засвоіў
Знакі гадаў і сабак.

*   *   *

- Наўкола гавораць пра што?
- Ды ні пра што!
- Чаму так? Мо змова?
- Бо роднай зракліся мовы!

*   *   *

Да вёскі ты не апеліруй,
Калі за мову йдзеш на бой,
Бо вёску шчырую у вырай
Сагнаў калгасны сухастой.

*   *   *

Ахрышчоны ў праваслаўі,
Паспяшаюся ў мячэць,
Калі моваю Прадславы
Будзе там мула гучэць.

*   *   *

Жыць ў Амерыцы?
Ні пры якой умове!
Спачатку хай Масква
Там увядзе сваё двухмоўе.

*   *   *

Візітная картка ў дарогу -
Родная наша мова;
Пойдзем мы з ёй да Бога,
Прыйдзем - з адной умовай -
Калі пры жыцці карысталіся ёю
Ці згадалі хаця б надмагільнай плітою.

*   *   *

Наўкол у святле каб жылі,
Каб цёпла было ў студзень,
З глыбінных нетраў зямлі
Здабываюць паліва людзі.

Вось так, трэба думаць, у глыб вякоў,
Каб выжыць, каб апраўдацца,
Народу нашаму зноў і зноў
Па мову трэба будзе вяртацца.
*   *   *

І гэта патрэбная ўмова,
Каб свет заставаўся белым -
Няхай беларуская мова
Сябе пачувае смела!
Наша слова № 37 2007 г.