Жураўліная чарада. сл.В.Жуковіча м.А.Атрашкевіч 1. Цёпла усміхаецца сонца залацістае. Над зямлёй вясноваю - неба урачыстае. Над ляском, над горкаю жураўлі ляцяць, Рымскаю пяцёркаю ў небе чарада. Пр. Чара, чара, чара, чарада, Чара, чарада. Блізка гнёзды родныя, Ціхая вада. Блізка гнёзды родныя, Ціхая вада. 2. - Жураўлі, журавачкі, птахі мае шчырыя, Што вы чцлі, бачылі у далёкім выраі? - Мы радзіму бачылі у блакітных снах, І здалёк пачулі мы: кліча нас вясна. Пр. Чара, чара, чара, чарада, Чара, чарада. Блізка гнёзды родныя, Ціхая вада. Блізка гнёзды родныя, Ціхая вада. 3. - Жураўлі, журавачкі, крылы натамілі вы. Можа, прыпыніцеся, адпачніце, мілыя? - Сонца залацістае ззяе ў добры час, Неба урачыстае не стамляе нас. Пр. Чара, чара, чара, чарада, Чара, чарада. Блізка гнёзды родныя, Ціхая вада. Блізка гнёзды родныя, Ціхая вада. Чара, чара, чара, чарада, Чара, чарада. Блізка гнёзды родныя, Ціхая вада. Блізка гнёзды родныя, Ціхая вада. Чарада.