Жураўлi Словы У.Някляева Музыка Л. Захлеўнага 1. Над рэкамi i над палямi Шчымлiва крычаць жураўлi. Яны развiталiся з намi, З прасторамi роднай зямлi. Смуткуе туманам адзеты Пажоўклы бярозавы гай… Бывай жураўлiнае лета Бывай жураўлінае лета, Вясёлае лета бывай. Пр. Жураўлi, вы вяртайцеся зноў Да зялёных лугоў i лясоў, Жураўлi жураўлi вы вяртайцеся зноў. Жураўлi, мы вас будзем чакаць, Будзем вас мы вясной сустракаць, Жураўлi, жураўлi, мы вас будзем чакаць. 2. Чуваць галасы з-пад аблокаў Даўно журавоў не вiдаць, За моры i горы далёка Ляцець iм зiму зiмаваць. Вясной закрасуюць прысады I вернецца сонейка у дом, I нам нечаканая радасць, I нам нечаканая радасць, Махне жураўлiным крылом.