Завешся ты ласкава Белай Руссю м. Л Захлеўнага сл. В Лучанок Завешся ты ласкава Белай Руссю, Ў касу ўплятаеш сіні васілёк, Ляціць у паднябессі белы бусел, Красуе ў полі шоўкавы лянок. Прыпеў: О Беларусь! Мая Радзіма! Ты для мяне адна у свеце, Як маці, што мяне радзіла, Як сонца, што на небе свеціць. Завешся ты ласкава Белай Руссю, Праўдзівая, сумленная заўжды. Табе, Айчына, нізка пакланюся За мужнасць у суровыя гады. Прыпеў. Завешся ты ласкава Белай Руссю, Прыгожая, цудоўная мая. Табою я заўсёды ганаруся, Люблю цябе, бацькоўская зямля. Прыпеў.