Сто гадоў М.Сацура сл.Л.Пранчака Звініць святочны юбілей, у хаце цесна ад сяброў, І як заведзена ў людзей наліты чаркі да краёў. Мы падымаем першы тост, за непагасную зару, За тое, што у нас ты ёсць, Радзіма наша Беларусь. Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў, рады мы вам ад сэрца жадаць Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў, пажываць і дабра нажываць. Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў, і ні воднага з іх не тужыць, Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў, вам у шчасці і радасці жыць. Каб не забылі каранёў, куток з маленства дарагі, За родны дом і за сяброў мы падымаем тост другі. Здаровы будзьце як вада, жывіце з ласкай і святлом, Хай абыходзіць злы бяда і вас і ваш утульны дом. Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў, рады мы вам ад сэрца жадаць Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў, пажываць і дабра нажываць. Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў, і ні воднага з іх не тужыць, Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў, вам у шчасці і радасці жыць. Звініць святочны юбілей, у хаце цесна ад сяброў, І як заведзена ў людзей наліты чаркі да краёў. Хай будзе доўгай маладосць, сагрэе сэрца шчырасць слоў, П’ем за каханне трэці тост, за прыгажосць і за любоў. Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў, рады мы вам ад сэрца жадаць Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў, пажываць і дабра нажываць. Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў, і ні воднага з іх не тужыць, Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў, вам у шчасці і радасці жыць.