Смехапад. м. В. Каваліў сл. Ул. Мазго Вось пецеха дык пацеха Развязаўся мех са смехам. І па вуліцы пабег Незвычайны, гучны смех. Незвычайны, гучны смех. Незвычайны, гучны смех. Я падставіў смеху ножку Ён схапіўся за панчошку. І зваліў мяне на снег Казытлівы дужа смех. Казытлівы дужа смех. Казытлівы дужа смех. Смехапад, смехапад Як сапраўдны снегапад. Засланіў маю дарогу Гэты звонкі смехапад. Нада мною што сняжынкі Жарты ўсмешкі і смяшынкі. Я падставіў дзедаў мех Каб злавіць той звонкі смех. Каб злавіць той звонкі смех. Каб злавіць той звонкі смех. Завязаў завязкі меха Каб пазбавіцца ад смеха. Але ў дзірку ён пралез І на дах адразу ўлез. І на дах адразу ўлез. І на дах адразу ўлез.