Прыроды чысты храм м. А. Атрашкевіч сл. В. Жуковіча Плывуць удаль жывыя воды, Шумяць зялёныя лясы. Жыве прасветлы храм прыроды Нерукатворнае красы (2 разы). Прыпеў: Там, дзе плывуць жывыя воды, Прыносіць сонца радасць нам... О, чалавек, дзіця прыроды, Шануй высокі чысты храм! Глядзі, наўкола як прыгожа, Цвітуць сады, лугі, палі. Не будзь нядбайлівым прахожым На свеце роднае зямлі (2 разы). Прыпеў. Прыпеў дадатковы: Там, дзе шуміць жывая крона, Дзе не забыты карані Свет непаўторны, свет чароўны Павінны мы абараніць. Не забівай пчалу і краску Усё жывое хоча жыць! Цані прыроду, калі ласка, І для нашчадкаў зберажы! (2 разы).