Поспех м. У. Сарокін сл. В. Жуковіча Кажуць, выгляд у мяне Добры і вясёлы, Гэта ведаюць мае І сям'я і школа. Хай нялёгкую сабе Выбіраю сцежку, А на твары у мяне Цёплая усмешка. Прыпеў: Я у поспех веру Прада мною дзверы, Прада мною дзверы Адчыняюцца. Мне ў маёй старонцы Залатое сонца, Залатое сонца Усміхаецца. (2 разы) Справы добрыя раблю. Ці ж мне іх цурацца?! Хныкаць, плакаць не люблю, Я люблю смяяцца. Хто б мяне не пахваліў Нос не задзіраю. Ды ніколі і нідзе Рук не апускаю.