Ой, Сымонка… сл. В. Жуковіча м. Л. Захлеўнага 1. Ой, гуляшчага Сымонку Цяжка ажаніць. Кажа, добра і без жонкі, Весялей так жыць. Харашухі, быццам гускі, Ходзяць касяком. Ён за імі маладымі, Ходзіць гусаком. Прыпеў: Ой, Сымон, Сымонка, Ты вядзі нявесту ў дом. Колькі жыць табе без жонкі, Быць халасцяком?! 2. Маці хоча мець нявестку, Выбрала сама Сыну добрую нявесту, Лепшае няма. - Ну, жаніся, сын міленькі, Ёсць каго кахаць; Буду я тваіх маленькіх Дзетак калыхаць. Прыпеў. 3. - Што ты, маці, - кажа сын ёй, - Не прыйшлі гады, Для жаніцьбы, для сямейкі Я замалады. Мне знаёмую няволю Рана выбіраць – Дай пабыць яшчэ на волі, Дай хоць пагуляць.