Несцерка м. У. Сарокіна сл. У. Мазго З весялосцю ветрыка Сумнаю парой Завітае Несцерка Казачны герой. І нанова верыцца Ў цёмнай цішыні, Што з далёку вернуцца Сонечныя дні. Прыпеў: Несцерка, Несцерка, Узнімі настрой! Несцерка, Несцерка, Патанцуй са мной! Смелым жартам, Несцерка Зноўку рассмяшы Каб было мне весела Лёгка на душы. Завітае Несцерка І развяжа мех. І рассыпле Несцерка, Як ласункі, смех. Побач крочыць Несцерка Летам і зімой, Бо заўсёды Несцерка Лепшы сябар мой.