Мульцікі-пульцікі музыка і словы Я. Жабко Што цікавіць усіх дзяцей і вельмі захапляе? Гэта мульцік пра мышэй так іх забаўляе. Ад яго ўсім малышам цяжка адарвацца. Як тут ціхенька сядзець, як тут не смяяцца? Прыпеў: Мульцікі-пульцікі... Гэта радасць для дзяцей. Мульцікі-пульцікі... Да экранаў усе хутчэй! Мульцікі-пульцікі... Кожны дзень я іх гляджу. Сябра добрага сабе я і тут знайду. Працавіты муравей хатачку будуе, Прыгажуня страказа лета ўсё танцуе. Зло адрозніць ад дабра мульцік дапаможа. Не, без мульцікаў пражыць з нас ніхто не зможа!