Мілая спадарыня Муз. Дз. Далгалёва сл. Ул. Пецюкевіча Я сумую лебедзем, у віры купаюся, дзе ты чарнабровая, То журуся жоравам, угару ўзнімаюся, адгукніся родная. Дзе ты чарнабровая, дзе ты светларусая, Пра цябе я думаю, думаю штодня. Бела беларусачка, бела беларусачка, Мілая спадарыня. Бела беларусачка, бела беларусачка, Мілая спадарыня. То ў зары, то ў месяца, пра цябе пытаюся, Дзе мая зараначка. То спакойна веру я, з выраю ты вернешся, Веснавой журавачкай. Мы з табою вернемся, да бацькоўскіх весніцаў, Нізенька паклонімся. Упрыгожым песнямі, хату нашу веснюю, Зноў на свет народзімся.