Майскі вальс Муз. І. Лучанка сл. М. Ясеня Вясна сорак пятага года... Чакаў цябе доўга Дунай! Народам Еўропы свабоду У кветках прынёс яркі май! На вуліцы Вены свабоднай Народу збіралася шмат. На вернай, параненай дужа гармоні Вальс родны іграў наш солдат. П р ы п е ў: Помніць Вена, Помняць Альпы І Дунай Той пяшчотны І чароўны Ясны май! Віхры венцаў У тым вальсе Скрозь гады Помніць сэрца І запомніць Назаўжды! Натхнёна, і горда, і смела Вальс сонечны ў Вене гучаў. І Вена смяялася, пела, Як быццам сам Штраус іграў! А хлопец з усмешкай шчаслівай Да сэрца гармонь прыціскаў, Як быццам Радзімы ён бачыў разлівы, Як быццам яе абдымаў. Прыпеў. Над Венай сівой і бурлівай Плыў вальс, што прынесла вайна. Гучаў ён пяшчотна, шчасліва. І ўсіх ап'яняла вясна. Вясна сорак пятага года! Цябе дачакаўся Дунай. Радзімы далёкай той вальс пераможны Салдат на гармоні іграў.