Любая, родная зямля? Колькі розных краін ёсць на свеце Толькі лепей за ўсіх на зямлі ты адна. Дзе пяшчотнае сонейка свеціць І завецца адзінай радзімай яна. У сэрцы ты адна, любая зямля. Ў тваім блакітным небе белы бусел, Крылом сваім кранаецца нябёс. Няма краіны лепей Беларусі Дзе белы луг ад белых рос. Тут жывуць вельмі шчырыя людзі Сустракаюць усіх як сапраўдных сяброў. І ніколі з табой не забудзем Той краіны якая даруе любоў. У сэрцы ты адна, родная зямля. У твае азёры сонейка глядзіцца І не злічыць палёў тваіх і рэк. А мова быццам як вада ў крыніцы Гучыць над ёй спрадвеку ў век. У сэрцы ты адна, любая зямля. Ў тваім блакітным небе белы бусел, Крылом сваім кранаецца нябёс. Няма краіны лепей Беларусі Дзе белы луг ад белых рос. У твае азёры сонейка глядзіцца І не злічыць палёў тваіх і рэк. А мова быццам як вада ў крыніцы Гучыць над ёй спрадвеку ў век.