Дзецям Чарнобыля. сл. і муз. Г.Казловай 1.Як прыйдзе вечар, заззяюць зоркі, Нібыта цацкі, у_маім вакне. Мілая матуля, сядай утульна І калыханку мне праспявай... Пр.Толькі ты не спявай Песню пра чорны край: Хворая там зямля Птушак, жывёл няма... Зорка сышла з_нябёс, Зорка палынная... Выратуй, Божа, лёс, Дзецям чарнобыля! 2.Як прыйдзе ранак, пагаснуць зоркі, Загляне сонца ў_наш родны край. На зялёным полі, дзе кветак мора, Аб шчаслівай долі, ластаўка спявай! 3.Як дзень зайграе, усё расквітае І льецца водар духмяных траў. Курлычуць гусі над Беларуссю, Ласкавы Нёман, спявай жа нам!