Буслік муз.А. Мдзівані сл. С Клімковіч Бусел, бусел, буслічку, Ты зрабі мне дудачку З беласнежнага крыла Ды з бляскучага пяра, Каб дударык заіграў, Каб дударык заіграў, Каб дударык заіграў, А мой буслік заскакаў. Будзе музыка чутна Ад відна і да відна. Будуць птушкі і звяры Танцаваць аж да зары. Хай падзівіцца народ, Хай падзівіцца народ, Хай падзівіцца народ На вясёлы карагод. Хай падзівіцца народ, Хай падзівіцца народ, Хай падзівіцца народ На вясёлы карагод.