Буслік м. Т. Моўчан сл. У. Мазго Над зямлёю Беларусі, Як вясновы першацвет, Узляцеў у неба буслік, Каб убачыць белы свет. Толькі мамачка-бусліха Паглядала сыну ўслед І шаптала ціха-ціха Самы светлы запавет. Прыпеў: Белы буслік, мілы буслік, Я малюся за цябе І у шчасці, і у скрусе, І у радаснай журбе. Сэрца грае, быццам гуслі, Калі чую твой напеў. Белы буслік, мілы буслік, Ганаруся за цябе. Над зямлёю Беларусі, Як вясновы першацвет, Узляцеў у неба буслік, Каб убачыць белы свет. Ён лунаў у паднябессі І ад шчасця заміраў, Бо дарыў вяснянкі-песні І палеткам і барам.