Беларуская старонка. м. А. Чыркун сл. В. Жуковіч Лес ідзе да небакраю Рэчка горачка раўніна Вечна сэрцу дарагая Беларуская мясціна Ля крыніцы медуніцы Дзе даліна канюшына Дзе лясочак верасочак Ой ты родная мясціна Ой ты родная мясціна А пад ветрыкам у полі Хваляй ціха жыта ходзіць На прасторы на прыволлі Мне душу яно лагодзіць. Жыта наша з_васількамі Поле наша з_жаўрукамі Апяваюць песняй звонкай Птушкі родную старонку Птушкі родную старонку. Лес ідзе да небакраю Рэчка горачка раўніна Вечна сэрцу дарагая Беларуская мясціна Я красу тваю кахаю Рэк лясоў палёў гамонку Непаўторная святая Беларуская старонка Беларуская старонка.