Беларуская песня сл. Ул. Караткевіча м. Зміцера Вайцюшкевіча 1. Дзе мой край, там дзе вечную песню пяе Белавежжа Там дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў. Дзе на ўзвышшах наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро. Дзе мой край, там дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца, Дзе Сафія плыве над Дзвіной нібы карабель. Там дзе сэрца маё з першым крокам як молат заб’ецца, Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе. Прыпеў: Беларуская песня гучыць, беларуская песня ў нябёсы ляціць Калі сэрца кранае яна, ведай гэта твая зямля. Беларуская песня гучыць, беларуская песня ў нябёсы ляціць Калі сэрца кранае яна, ведай гэта твая зямля. 2.Дзе мой край, там дзе людзі ніколі не будуць рабамі, Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме. Дзе асілкі хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, А мужчыны як скалы, ударыш і зломіцца меч. Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі Там спрадвеку гучыць мая мова булатны клінок. Тая гордая мова якую й тады не забудзем, Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.